| лічбы |
[
Tuesday
16 Aug 2011 • 12:30
] |
Роўна 42 гады таму распачаўся другі дзень фэстывалю Вудсток, які, як паведамляе Вікіпедыя, пакончыў з часам хіпі і распаў рух шасцідзесятнікаў. А праз дзевяць месяцаў нарадзілася 200 тысячаў дзяцей.
Роўна год таму мы выехалі ў накірунку брэста, каб праз дзесяць дзён апынуцца ў Амстэрдаме. Мне дагэтуль сніцца забітая посудам кухня тамтэйшага напаўсквоту. дзе я хацеў прыбраць, але так гэтага і не зрабіў. Гэта ідэя паўстала роўна ў 12 гадзін дня, калі ўсе яшчэ спалі яго насельнікі: тры амерыканцы, два немццы, адзін бельгіец і адна аўсталійка ячшэ спалі.
вось сапраўды ёсць рэчы і месцы, адносна якіх час адсутнічае. З-за прарываў у нашай калектыўнай памяці многае мы перажываем нашмат пазней. І хоць гэта ўжо адбылося: Вудсток і сквотэрскі рух, руйнаванне сцяны і іншыя іншыя рэчы, якіх з нашымі бацькамі не здараліся, - нешта з гэтага нам яшчэ трэба будзе перажыць
|
|
| Экспэрымэнтальная археалёгія на службе ў капіталізма |
[
Saturday
16 Jul 2011 • 11:45
] |

Кернаве, Літва, 08.07.11. У мінулыя выходныя езьдзілі зноўку ў Кернаве. Там археёлягі ладзяць розныя цікавыя аўтэнтычныя падзеі. На гэтай розныя знатакі сакрэтаў вырабу старажытнай і ня вельмі керамікі і зброі дэманстравалі, а заадно і прадавалі ўсё, што нарабілі за апошні год. Гандаль ішоў добра.
Літоўцы шмат робяць для ўзьняцьця цікаўнасьці да сваёй гісторыі. Асабліва да далетапісных часоў. Нават прачытаў у Кернаве, што 3-7 ст. - "залаты час" літоўскай цывілізацыі. Вось так)
( +2 ) У часе, калі Інтэрнэту не было
|
|
| Valio! |
[
Thursday
23 Jun 2011 • 13:58
] |
Усё, праз шэсьць гадоў я стаў матэматыкам-сыстэмным праграмістам. Самае радаснае ў гэтым тое, што нарэшце я цалкам разьвітаўся зь беларускай сыстэмай адукацыі. Valio!
|
|
| 19-05: Тры табліцы |
[
Thursday
19 May 2011 • 18:29
] |
|

курс на Пракапові.ч

Рост наведвальнасці забароненага пракаповіч.а
|
|
| казюкас |
[
Tuesday
8 Mar 2011 • 15:05
] |
|
 казюкас - гэта такі вялізны на цэлы горад кірмаш. Многія прадаюць тут тое, што самі і зрабілі за нелкьакі тыдняў да кірмашу. Вось і Гінтара марыць там пагандляваць калі-небудзь зробленым ёю мылам і сьвечкамі. але пакуль часу няма - дысэртацыю пісаць трэба. Дарэчы, там далей куча фота з казюкаса
|
|
| перамовы |
[
Monday
7 Mar 2011 • 12:41
] |
 Міністар замежных спраў рэспублікі Ўжупіс Томас Чэпайціс (зьлева) у час перамоваў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары :)
|
|
| Пост-масленіца |
[
Sunday
6 Mar 2011 • 22:37
] |

Кажуць, сапраўдная масленіца будзе толькі ў аўторак. А пакуль трэба есці 12 разоў у дзень, бо пасьля яе пачынаецца ацкі пост. Пост, пост.
|
|
| хлебапечка |
[
Saturday
26 Feb 2011 • 15:08
] |
 Гентаре сьпякла хлеб.
"Цяпер у Літве тое модны занятак - пячы хлеб", - усьміхаецца Гентаре, сваёй цяжкатлумачальнай ідэі ў дзве гадзіны ночы
|
|
| шызатэрыка |
[
Monday
14 Feb 2011 • 16:14
] |
 Учора ўглядаўся ў вочы і зморшчыны Міхалка, каб зразумець, чаго ён шукае. Ну зразумела, сябе ) Такі клясычны выпадак, усё як усіх, але менш інфантыльна і сур'ёзна. А. І целік не глядзіць, у сеціва не лазіць.
|
|
| World Press Photo 2011 |
[
Friday
11 Feb 2011 • 15:18
] |
Нейкія ну вельмі жорсткія фота ў сёлетнім World Press Photo. Ці то свет стаў больш жорсткім, ці то я мяякім? Таму замест жудасьцей пераможных здымкаў пастаўлю нешта больш добрае. Хаця выдаецца яно як нешта не менш жахлівае, чым дзяўчына без носа і вушэй.
 Malte Jäger, Germany, Laif Photos & Reportagen. CouchSurfers in a Brooklyn loft, New York
Гэты здымак выйграў другі прыз як лепшае фота Штодзённага жыцьця. Ну хто ў такім жыцці сапраўды не бываў? ) Асабліва з каўчсёрфераў. У мяне такіх здымкаў таксама нямала )
Дарэчы, у Мінск таксама ёсць свая суполка ў Каўчсёрфінгу.
----- Беларусь зноў прайшла міма. Эгіпет, як падаецца, будзе ў настым годзе прэзэнтаваны. Але мы - ужо не.
|
|
| Thoughts on Swedish elections |
[
Monday
31 Jan 2011 • 22:50
] |
Якія розныя бываюць подпісы ў скайпе. У кожнага свае: нехта піша шматзначныя выраз па-ангельску, нехта больш канкрэтныя, але па-французску, нехта рэклямуе сваю творчасьць, а нехта робіць салат аліўе (канешне ж эмігранты), нехта ў стакгольме, а хтосьце ў Варшаве, а вось адна дзяўчына хоць і ў Швэцыі, але сьцяг у яе ў статусе ўсё роўна ўкраінскі. Якія розныя людзі, і такія блізкія ім статусы)
Але на статусы зьвяртаеш увагу, толькі калі няма інтэрнэту, як у мяне зараз. Затое за вакном +12 ціхі вечар цэнтру Стакгольму. І 7 тамоў хронікаў Нарніі на стале каля. Канешне ж, па-швэдзку.
//з неапублікаванага)
|
|
| #Egypt |
[
Monday
31 Jan 2011 • 10:27
] |
 Egyptian demonstrators protest near Egyptian police (R) to demand the ouster of President Hosni Mubarak and calling for reforms on January 25, 2011.
|
|
| мэтады |
[
Tuesday
25 Jan 2011 • 12:20
] |
chareuski : вызваленьне - працэс асабісты, індывідуальны і ахоплівае амаль усе сферы нашага жыцьця, а значыць ня можа зводзіцца да адной толькі сацыяльнай адаптацыі ці палітычнага ўнармаваньня. Хочаш быць ты такім ці іншым -- будзь ім! Май гонар.
Максым: адзіны метад змагання цяпер - размаўляць па-беларуску. і ачышчацца)
|
|
| А вы ведалі? |
[
Sunday
23 Jan 2011 • 23:45
] |
А вы ведалі, што чытаць назад нават уласны чаоспіс можна ня болей як да 400-га запісу? І ўсё! трындос ТО бок вось гэта - апошняя спасылка, дзякуючы якой можна азнаёміцца вольна з уласнымі допісамі. Усё што далей - праз календар.
Але чытаць свае допісы нават 2-х гадовай даўніны - вельмі карысная рэч. Як мінімум пачынаеш лепей разумець іншых людзей, якія пішуць прыкладна такія ж допісы, як тры тры-пяць гадоў таму.
6 гадоў
тым часам высветлался, што 2011 - шосты год гэтага часопісу. Думаю, у большасці ў маёй стужцы прыкладна тое ж самае. Што цікава, падаецца, у фрэндстужцы шостага году не засталося амаль нікога са стужкі першага ці другога. У сэнсе, фрэнды ёсць, а допісаў - няма.
|
|
| малюнак з жыцьця |
[
Monday
17 Jan 2011 • 13:22
] |
 Зачотны малюнак на амаль заўжды актуальную тэму. Зьвярніце ўвагу на дэталі)
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
|
|
|
|